«Спутник V» могуць зарэгістраваць у Еўропе восенню

Расійская вакцына супраць каронавіруса «Спутник V» — ёю прышчапляюць у Беларусі — можа быць зарэгістравана ў ЕС восенню.

sputnik_1.jpg


Такія тэрміны назваў кіраўнік «Расійскага фонду прамых інвестыцый» Кірыл Дзмітрыеў у інтэрв'ю тэлеканалу CNBC-TV18, піша «Наша Ніва».

Дзмітрыеў адзначыў, што расійскія распрацоўшчыкі вакцыны вядуць прадуктыўны дыялог з Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA).

«Мы чакаем ухвалення ад ЕМА восенню. Пакуль мы не атрымлівалі ніякіх значных негатыўных каментароў», — адзначыў ён.