За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1020 пацыентаў з COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1020 новых выпадкаў каронавірусу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Усяго дыягназ COVID-19 быў пацверджаны ў 427906 чалавек.

З учорашняга дня выпісаныя 1220 пацыентаў. З пачатку пандэміі ачунялі 421305 чалавек з выяўленым раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.
Усяго памерлі 3257 пацыентаў з каронавірусам, за суткі памерлі 10 чалавек.
На сёння ў Беларусі праведзена 6 977 044 тэсты з іх з учорашняга дня выканана 18187 даследаванняў.