Інфляцыя ў Беларусі разагналася да 9,9%

Індэкс спажывецкіх цэн у чэрвені склаў 0,7%. У гадавым выражэнні інфляцыя склала 9,9% — супраць 9,4% у траўні.

Фота belmarket.by

Фота belmarket.by

Такія даныя апублікаваў Белстат, паведамляе газета «Белорусы и рынок».

У параўнанні са снежнем 2020 года, індэкс спажывецкіх цэн вырас на 5,8%. Цэны на харчовыя тавары ў чэрвені выраслі на 0,5%, на нехарчовыя — на 0,7%, на паслугі — на 0,9%.

У параўнанні з чэрвенем мінулага года, індэкс спажывецкіх цэн на прадукты харчавання павялічыўся на 9,1%, на нехарчовыя тавары — на 11,6%, на паслугі — на 9,3%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у чэрвені ў месячным выражэнні павялічыўся на 0,7%, а ў параўнанні са снежнем мінулага года — на 5,2%.