Зноў больш за тысячу. Мінздароўя абвясціла 1035 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі выяўлена 1035 новых выпадкаў каронавіруса. Усяго ж дыягназ COVID-19 з пачатку пандэміі быў пацверджаны ў 424 554 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
![covid_19_1.jpeg covid_19_1.jpeg](/img/v1/images/covid_19_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выпісаныя за дзень 1173 пацыенты. Агульная колькасць ачунялых складае 417 585 чалавек, піша REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 11 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж афіцыйна ахвярамі пандэміі сталі 3225 чалавек.
У краіне зрабілі 6,92 млн. тэстаў, у тым ліку 18 292 — за суткі.