За суткі ў Беларусі выявілі 998 выпадкаў каронавіруса
У Беларусі за суткі выяўлена 998 новых выпадкаў каронавіруса. Усяго ж з пачатку пандэміі афіцыйна пацверджаны COVID-19 у 423 519 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Выпісаныя за дзень 1049 чалавек. Усяго ж ачунялымі лічацца 416 412 пацыентаў, піша REFORM.by.
Яшчэ 10 чалавек памерлі за суткі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр дасягнула 3214.
У краіне зрабілі 6,9 млн. тэстаў, з якіх 19 286 — за суткі.