Суд пастанавіў выдаліць фільм «Ён вам не Дымон». ФБК гэта рабіць адмовіўся
Суддзя Люблінскага раённага суда Масквы Марына Васіна падтрымала пазоў мільярдэра Алішэра Усманава да палітыка Аляксея Навальнага.
Суд, у прыватнасці, пастанавіў выдаліць фільм-расследаванне «Ён вам не Дымон» c YouTube і абвергнуць звесткі, якія ганяць Усманава.
Акрамя таго, па рашэнні суда павінен быць выдалены сайт, дзе размешчана расследаванне «Ён вам не Дымон», хоць Усманаву там прысвечаны толькі адзін раздзел.
У ходзе судовага разбіральніцтва Васіна адмовілася выклікаць сведкаў і запытваць дадзеныя Расрэестра. Навальны прасіў выклікаць у якасці сведкі прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, якому, як сцвярджалася ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй, Усманаў падарыў асабняк на Рублёўцы.
Васіна таксама не выклікалі кіраўнікоў кампаній, праз якія, па сцвярджэнні Навального, адбывалася перадача маёмасці. Акрамя гэтага суддзя забараніла відэаздымкі і трансляцыю працэсу, хоць за гэта выступалі абодва бакі.
Усманаў не прымаў удзелу ў працэсе, яго інтарэсы прадстаўляла група адвакатаў на чале з Генрыхам Падвай.
Фонд барацьбы з карупцыяй адмовіўся выдаляць з усіх сваіх блогаў і сацыяльных сетак публікацыі, у якіх згадваецца Усманаў. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў супрацоўнік ФБК Георгій Албураў.
Усманаў падаў пазоў да Навальнага праз месяц пасля публікацыі расследавання «Ён вам не Дымон» пра Мядзведзева. Гэты працэс стаў адзіным фармальным разбіральніцтва па звестках, прадстаўленымі ў расследаванні. Запыты Навальнага і дэпутатаў Дзярждумы ў следчыя органы пакуль застаюцца без адказу.Адначасова з разглядам пазову Усманаў і Навальны абмяняліся відэазваротамі на YouTube. Усманаў назваў Навальнага лузэрам і сапраўдным крымінальнікам. Навальны ў адказ прапанаваў Усманаву правесці публічныя дэбаты, але мільярдэр адмовіўся.
Паводле meduza.io, tvrain.ru