Украіна адрэагавала на заявы Пуціна пра Ганну Яраслаўну
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Дзмітрый Шымко заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "спрабаваў увесці ў зман", назваўшы каралеву Францыі, дачку кіеўскага князя Яраслава Мудрага, Ганну Яраслаўна "рускай".
Пра гэта Шымко напісаў на старонцы ў Facebook. "Мае дарагія
французскія сябры, прэзідэнт Расіі Пуцін спрабаваў сёння ўвесці вас у зман —
Ганна Кіеўская, каралева Францыі, з Кіева, не з Масквы (у той час Масква нават
не існавала)", — заявіў Шымко.
Шымко таксама дадаў, што менавіта ўкраінская супольнасць у Францыі захоўвае памяць пра Ганну ў Санлісе, дзе яна заснавала манастыр.
"Дарэчы, знакамітае Рэймскае Евангелле, якое выкарыстоўвалася падчас каранацыі французскіх каралёў, спачатку было ўласнай кнігай Ганны з вядомай бібліятэкі Яраслава Мудрага, яе бацькі — вялікага князя кіеўскага", — адзначыў Шымко.
Шымко дадаў, што трэба звярнуць увагу на герб Яраслава Мудрага.
"Вам патрэбныя яшчэ іншыя доказы паходжання Ганны Кіеўскай?" — падкрэсліў ён.
Нагадаем, 29 мая, падчас свайго візіту ў Францыю, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў Ганну Яраслаўну "рускай" і заявіў, што французска-расійскія адносіны пачаліся з яе шлюбу з Генрыхам I у 1051 годзе.
Паводле 112.ua