Украіна. Жанчын-афіцэраў прызавуць, як і мужчын

Ва Украіне жанчын — афіцэраў запасу будуць прызываць у войска гэтак жа, як і мужчын. Ва ўкраінскай арміі служаць больш за 23 тысячы вайскоўцаў-жанчын, у тым ліку 3,2 тысячы жанчын-афіцэраў.

Фота: Сайт Мінабароны Украіны

Фота: Сайт Мінабароны Украіны

Падчас прызыву афіцэраў запасу з ліку выпускнікоў ваенных кафедраў жанчыны і мужчыны будуць прыцягвацца да службы на роўных умовах. Пра гэта сказана на сайце Мінабароны.

Сёння міністр абароны Сцяпан Палтарак падпісаў загад аб прызыве афiцэраў запасу на ваенную службу ва Узброеныя сілы Украіны.

"Усе — мужчыны і жанчыны — будуць прызывацца на роўных умовах. Хачу адзначыць, што жанчыны даказалі сваю здольнасць выконваць задачы, у тым ліку ў раёнах правядзення АТА, не горш за мужчын", — заявіў намеснік начальніка Генштаба генерал-лейтэнант Артур Арцёменка.

Адзначаецца, што па стане на канец мая 2017 ва ўкраінскай арміі служаць больш за 23 тысячы вайскоўцаў-жанчын, у тым ліку 3,2 тысячы жанчын-афіцэраў.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў войска Украіны прызавуць каля 4 тысяч афіцэраў запасу — тых, хто скончыў ваенныя кафедры ВНУ, але раней не служыў.
Паводле Корреспондент.net