Супраць Марын Ле Пен распачатае расследаванне

Французскія ўлады абвясцілі пра пачатак афіцыйнага расследавання ў дачыненні да лідара правай партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен.

Марын Ле Пен. Фота AFP

Марын Ле Пен. Фота AFP

Марын Ле Пен падазраюць у злоўжыванні даверам.

Як паведаміў агенцтву “Франс прэс” адвакат Ле Пен, абвінавачванні звязаныя з аплатай яе памочнікаў са сродкаў Еўрапарламента. Паводле дадзеных французскай пракуратуры, паплечнікі Ле Пен па партыі незаконна выдаткавалі на гэтыя мэты мільёны еўра.

Марын Ле Пен была адным з галоўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Францыі. Яна здолела выйсці ў другі тур, дзе з вялікім разрывам прайграла цэнтрыстаў Эмануэлю Макрону.

У лютым пракуратура Францыі вылучыла папярэднія абвінавачванні супраць паплечніка кандыдата ў прэзідэнты краіны Марын Ле Пен. Па версіі следства, бізнесмэн Фрэдэрык Шаційон прадаставіў партыі незаконную пазыку.

Раней бліжэйшаму памочніку лідара "Нацыянальнага фронту" Кацярын Грызе былі прад'яўленыя абвінавачванні ў атрыманні грошай у рамках іншага расследавання.

Незадоўга да гэтага ў штабе гэтай ультраправай партыі прайшоў ператрус па справе аб выдаткоўванні сродкаў Еўрапарламента.

Партыя адмаўляе дачыненне да махінацый, а сама Марын Ле Пен называе абвінавачванні палітычнымі матываванымі.

Паводле ВВС