Швецыя адмяняе забарону на ўезд з усіх краін, уведзеную праз ковід

З 1 красавіка Швецыя здымае забарону на ўезд людзей з краін, што не ўваходзяць у ЕС. Таксама будзе адменена патрабаванне аб наяўнасці сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць ковід ці ПЛР-тэсты.



7f368ed_0.jpg


Каб прадухіліць распаўсюд COVID-19 у сакавіку 2020 года была ўведзеная часовая забарона на ўезд у Швецыю для замежных грамадзян, якія выязджаюць з краін, што не ўваходзяць у ЕС.
Але Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі лічыць, што абмежаванні на ўезд больш не з'яўляюцца суразмернай мерай інфекцыйнага кантролю, паведамляе government.se.
З 1 красавіка 2022 года COVID-19 больш не будзе класіфікавацца як пагроза грамадскаму здароўю і небяспека для грамадства. Хоць пандэмія яшчэ не скончылася, яна ўступіла ў новую фазу, дзякуючы высокаму ахопу вакцынацыяй у спалучэнні з больш нізкай рызыкай сур'ёзных захворванняў, звязаных з дамінуючым цяпер варыянтам віруса амікрон.