Польшча адмяняе маскі, каранцін і хатняя ізаляцыя — таксама і для прыезджых
Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў аб частковым змякчэнні санітарных абмежаванняў у краіне.

З 28 сакавіка адмяняецца абавязак нашэння масак. Яно захаваецца толькі ў медыцынскіх установах.
Таксама будзе адменена хатняя ізаляцыя і каранцін – як па месцы жыхарства, так і ў дачыненні да людзей, якія прыязджаюць у Польшчу.
Змены звязаны са зніжэннем сярэднетыднёвай колькасці інфекцый. Міністр паведаміў, што за мінулы дзень у Польшчы было зафіксавана 8994 заражэння каранавірусам. Гэта на 26% менш, чым тыдзень таму.
На думку кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, сітуацыя ў Польшчы не павінна істотна пагоршыцца з'яўленнем у нашай краіне вялікай групы ўцекачоў з Украіны.
Паводле www.polskieradio.pl