Швецыя. Неўзабаве выхад з ЕС

Магчыма, Швецыя пакіне Еўрасаюз ужо ўвосень гэтага года. Менавіта такую будучыню для краіны намаляваў лідар партыі «Шведскія дэмакраты» Йімі Акесан.

dftxpfkxuaemymm.jpg


Абяцанне вельмі амбіцыйнае, асабліва з улікам таго, што толькі 20 працэнтаў шведаў выступаюць за выхад са складу ЕС, а больш за 50 працэнтаў падтрымліваюць сяброўства ў Еўрасаюзе. 

Аднак Акесан аптымістычна глядзіць наперад. Swexit (так ужо загадзя называюць працэс разводу Брусэля і Стакгольма), на яго думку, непазбежны, паколькі ўвосень у Швецыі адбудуцца выбары, і электарат даведаецца адну непрыемную навіну. Праз выхад са складу ЕС Вялікабрытаніі ўнёсак для краінаў-сябраў ЕС у супольны саюзны бюджэт будзе павялічаны. У прыватнасці, шведам трэба будзе заплаціць на мільярд еўра больш, што, натуральна, выклікае крамольную думку: ці патрэбна краіне тое сяброўства ў Еўрасаюзе? 

Так ці інакш, каб вынесці прапанову пра выхад Швецыі з ЕС на рэферэндум, еўраскептыкам патрэбна мець 117 дэпутатаў у парламенце. Пакуль іх усяго 42, хаця «Шведскія дэмакраты» хутка набіраюць папулярнасць на антыімігранцкай рыторыцы. Цяпер яны маюць другі рэйтынг сярод палітсілаў краіны.

Паводле брытанскай прэсы