Так званы «пярсцёнак Калігулы» будзе прададзены
Брытанская кампанія Wartski, якая спецыялізуецца на гандлі прадметамі ювелірнага мастацтва, абвясціла аб продажы антычнага сапфіравага пярсцёнка, уладальнікам якога па традыцыі называюць рымскага імператара Калігулу.

Пярсцёнак уяўляе сабой галаліт і ён вытачаны з суцэльнага каменя. На ім выгравіравана выява маладой жанчыны. Як мяркуюць, гэта Мілонія Цэзонія — апошняя жонка Калігулы. У адтуліну пярсцёнка ўстаўлены залаты пярсцёнак, як лічыцца, гэта было зроблена сярэднявечным ювелірам.
Гісторыя «пярсцёнка Калігулы» прасочваецца з XVI стагоддзя, калі ён уваходзіў у калекцыю Томаса Говарда, вядомага сваім зборам карцін, скульптур, старажытных надпісаў, кніг і іншых рэдкасцяў. У XVIII стагоддзі разьбяныя камяні са збору Говарда атрымаў у спадчыну герцаг Мальбара Джордж Спенсэр. Яго калекцыя была распрададзеная на аўкцыёне ў 1875 годзе яго праўнукам Джонам Ўінстанам Спэнсэрам-Чэрчылем, каб сабраць грошы на рамонт радавога палаца Бленхейм. Уладальнікам пярсцёнка стаў калекцыянер Дэвід Брамілаў, але пасля яго смерці дачка распрадала яго збор на аўкцыёне 1899 года і з таго часу ўладальнік пярсцёнка заставаўся невядомым да цяперашняй аб'явы аб продажы.
Да 7 кастрычніка пярсцёнак выстаўлены ў памяшканні кампаніі Wartski ў Лондане. Уладальнік не аб'яўляе афіцыйнай папярэдняй ацэнкі, каб не адпудзіць патэнцыйных пакупнікоў. Незалежныя эксперты называюць патэнцыйную цану прыкладна ў 500 000 фунтаў стэрлінгаў (615 000 даляраў).
Паводле Pro Science