Telegram пазначыў канал Трампа як ашуканскі
Канал Donald J. Trump з 500 тысячамі падпісчыкаў атрымаў чырвоную пазнаку. Месенджар заклікаў падпісчыкаў быць асцярожнымі, асабліва калі карыстальнік пачне прасіць грошы.
Адміністрацыя мэсэнджара Telegram пазначыла канал Donald J. Trump, як ашуканскі і апублікавала адпаведнае папярэджанне для карыстальнікаў, паведамляе korrespondent.net.
"Папярэджанне: многія карыстальнікі паведамілі, што гэты рахунак належыць ашуканцам. Калі ласка, будзьце асцярожныя, асабліва калі ў вас будуць прасіць грошы", — адзначаецца ў паведамленні.
Таксама побач з назвай акаўнта з'явіўся чырвоны значак "махлярства".
Цяпер на канал падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Аднак афіцыйнага пацверджання, што ён належыць Трампу, няма.
На канале публікаваліся рэпосты паведамленняў Трампа ў Twitter і афіцыйныя прэс-рэлізы Белага дома.
Паводле korrespondent.net