Трамп цяпер — першы прэзідэнт ЗША, якому імпічмент абвясцілі двойчы
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за імпічмент Дональду Трампу. Ён стаў першым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якому імпічмент абвясцілі двойчы. Цяперашняга дзеючага кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць у падбухторванні да паўстання.
![Кадр: Fox News, tut.by Кадр: Fox News, tut.by](/img/v1/images/golosovanie_impichment_13012021.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кадр: Fox News, tut.by
У Злучаных Штатах Амерыкі кангрэсмены Палаты прадстаўнікоў у сераду, 13 студзеня, прагаласавалі за абвяшчэнне імпічменту прэзідэнту Дональду Трампу.
Артыкул абвінавачвання, які змяшчаецца ў прынятым ніжняй палатай дакуменце, адзін — падбухторванне да паўстання. Перад пачаткам пасяджэння выступіла спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі, якая абвінаваціла Трампа ў тым, што ён адправіў захопнікаў у Капітолій з заклікам "біцца з усіх сіл".
Такім чынам, Трамп стаў першым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, супраць якога была двойчы распачатаю працэдура імпічмента.
Цяпер абвінаваўчае заключэнне павінна быць перададзена ў Сенат, дзе працэдура ператворыцца ў судовы працэс.
Аднак амерыканскі Сенат не будзе збірацца да 19 студзеня. Пры гэтым 20 студзеня ўжо адбудзецца інаўгурацыя абранага прэзідэнта Джозэфа Байдэна.
Паводле euronews.com, korrespondent.net