Трамп не збіраецца прысутнічаць на інаўгурацыі Байдэна
Дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у "Твітары", што не збіраецца прысутнічаць на інаўгурацыі Джо Байдэна 20 студзеня.

Па традыцыі, адыходзячы і абраны прэзідэнты ў дзень інаўгурацыі разам едуць у прэзідэнцкім лімузіне ў Капітолій, што падкрэслівае мірную перадачу ўлады.
Трамп стане першым прэзідэнтам з XIX стагоддзя, якія адмовіўся прысутнічаць на цырымоніі. Да яго гэтак жа паступалі Эндру Джонсан у 1869 годзе, Джон Куінсі Адамс у 1829-м і Джон Адамс у 1801-м.
"Адказваючы ўсім, хто цікавіўся — я не буду прысутнічаць на інаўгурацыі 20 студзеня", — напісаў Трамп.
Байдэн стане прэзідэнтам ЗША 20 студзеня ў апоўдні па мясцовым часе па-за залежнасці ад планаў Трампа.
Паводле Бі-бі-сі