Трамп паабяцаў пакінуць Белы Дом 20 студзеня
Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў, што 20 студзеня адбудзецца ўпарадкаваная перадача ўлады абранаму прэзідэнту, дэмакрату Джо Байдэну, нягледзячы на тое, што сам Трамп не згодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне.
«Нягледзячы на тое, што я цалкам не згодны з вынікамі выбараў, і факты кажуць на маю карысць, тым не менш, 20 студзеня адбудзецца спарадкаваная перадача ўлады», — працытаваў Трампа ў Twitter ягоны памочнік Дэн Скавіна, піша Беларускі Партызан.
Трамп, словы якога прыводзіць Скавіна, дадаў ,што, «хоць гэта азначае канец найвялікшага першага тэрміну ў гісторыі прэзідэнцтва, гэта толькі пачатак нашай барацьбы за тое, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай».