Трамп папрасіў чатыры мільярды долараў на будаўніцтва сцяны з Мексікай

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разлічвае выдаткаваць на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай 4,1 мільярда долараў у бліжэйшыя два гады.

trump_wall_mexico.jpg

Такія выдаткі на гэты праект пазначаны ў праекце бюджэту на 2017 і 2018 фіскальныя гады, перададзеным на разгляд Кангрэсу ЗША.
Канчатковы кошт сцяны на мяжы з Мексікай, будзе значна вышэй за 4 мільярды долараў. Дэталёвы каштарыс праекта адміністрацыя Трампа плануе прадставіць у сярэдзіне мая.
Раней Дэпартамент нацыянальнай бяспекі ЗША паведамляў, што сцяна абыдзецца, па папярэдніх падліках, больш чым у 20 мільярдаў долараў.
Трамп хоча, каб Кангрэс вылучыў на будаўніцтва сцяны з Мексікай 1,5 мільярда долараў у бягучым фіскальным годзе — гэтай сумы павінна хапіць на пілотныя праекты, і яшчэ 2,6 мільярда долараў у 2018 фіскальным годзе.
Узвядзенне сцяны на мяжы ЗША і Мексікі — адзін з ключавых пунктаў перадвыбарнай праграмы Дональда Трампа, які заняў пасаду прэзідэнта ў пачатку 2017 года. Сцяна, на думку Трампа, дапаможа значна скараціць паток нелегальных мігрантаў у ЗША.
У ходзе перадвыбарчай кампаніі Трамп заяўляў, што выдаткі на будаўніцтва сцяны можа часткова пакрыць ўрад Мексікі. Аднак пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ён паведаміў, што ідэя прыцягнуць Мексіку да фінансавання праекта была толькі «перадвыбарным ходам».
Паводле meduza.io