Трамп і Меркель упершыню сустрэліся: гаварылі пра Украіну і Трансціхаакіянскае партнёрства

У пятніцу ў Белым доме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель правялі супольную прэс-канферэнцыю па выніках іх першай сустрэчы ў якасці лідараў дзвюх краін.

Здымак 24tv.ua

Здымак 24tv.ua


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на супольнай прэс-канфэрэнцыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель падзякаваў Нямеччыне і Францыі за ўклад ва ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Ён таксама запэўніў кіраўніцу ўраду Нямеччыны ў прыхільнасці ЗША да Паўночнаатлантычнага альянсу.
Меркель вітала заявы Трампа. Паводле яе, паляпшэнне стасункаў з Расеяй нельга недаацэньваць, але яму павінна спадарожнічаць вырашэнне сітуацыі ва Ўкраіне. Меркель таксама выказала надзею, што Берлін і Вашынгтон адновяць перамовы вакол Трансціхаакіянскага партнэрства.
Гэта першая сустрэча кіраўніцы ўраду Нямеччыны з Трампам — дагэтуль яны толькі гаварылі па тэлефоне. Трамп прывітаў Меркель каля ўваходу ў Белы Дом, палітыкі паціснулі рукі і ўсміхнуліся на камэру. Аднак калі фатографы папрасілі палітыкаў паціснуць рукі яшчэ раз, амерыканскі прэзыдэнт не зрабіў гэтага.
Пасля ўступлення на пасаду Трамп неаднаразова крытыкаваў Меркель за рашэнне адкрыць межы для ўцекачоў у 2015 годзе. У сваю чаргу кіраўніца нямецкага ўраду асудзіла ўведзены Трампам мараторый на ўезд уцекачоў у ЗША, які пазней быў адменены судом.
Паводле «Радыё Свабода»