Трамп збіраецца прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля
Па інфармацыі СМІ, Дональд Трамп намер прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля. Аднак пераносіць з Тэль-Авіва пасольства ЗША пакуль не плануецца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер у бліжэйшы час аб'явіць аб прызнанні Ерусаліма сталіцай Ізраіля. Пра гэта ў чацвер, 30 лістапада, паведаміла газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.
Па дадзеных агенцтва Reuters, кіраўнік Белага дома сапраўды разглядае такую магчымасць, аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Чакаецца, што Трамп публічна выкажацца на гэтую тэму на працягу наступнага тыдня.
У той жа час, па інфармацыі The Wall Street Journal, пераносіць амерыканскае пасольства з Тэль-Авіва ў Іерусалім пакуль не плануецца.
Пра намер прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля Трамп заяўляў яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2016 годзе. На міжнародным узроўні Ерусалім не прызнаецца ізраільскай сталіцай, паколькі статус горада павінен быць вызначаны ў ходзе мірных перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі, якія хочуць абвясціць ўсходнюю частку Ерусаліма, занятую ізраільцянамі ў 1967 годзе, сталіцай будучай незалежнай палестынскай дзяржавы.
Кангрэс ЗША яшчэ ў 1995 годзе прыняў закон аб пераносе амерыканскай амбасады ў Ерусалім. Аднак яго прымяненне на працягу мінулых 12 гадоў пастаянна пераносілася (кожны раз на паўгода) з тым абгрунтаваннем, што гэта пашкодзіць нацыянальнай бяспекі. Як мяркуецца, ужо 1 снежня Трамп падпіша ўказ аб адтэрміноўцы яшчэ на шэсць месяцаў.
Паводле dw.com