У Ізраілі забаранілі сэрвіс Uber
Гаворка ідзе пра адсутнасць абавязковых дакументаў у кіроўцаў сэрвісу Uber.
Тэль-Авіўскі раённы суд Ізраіля забараніў дзейнасць у краіне аднаго з самых папулярных у свеце сэрвісаў таксі Uber. Пра гэта паведамляе Reuters.
Паведамляецца, што падчас дзейнасці ў Ізраілі кампанія прымала на працу кіроўцаў, якія не мелі ліцэнзіі і адпаведных дакументаў для дазволу такой дзейнасці. Пазовы ў суд накіравалі Міністэрства транспарту, Саюз кіроўцаў таксі і кампанія-канкурэнт.
Такое рашэнне Ізраіль прыняў услед за шэрагам сусветных прэцэдэнтаў з Uber, звязаных з сэксуальнымі дамаганнямі, праблемамі ў сферы справаводства і абароны прыватнай інфармацыі.
У кампаніі заявілі, што будуць цалкам выконваць прысуд суда, аднак спадзяюцца, што кіраўніцтва здолее наладзіць супрацоўніцтва з уладамі Ізраіля.
Нагадаем, у ліпені 2016 года сэрвіс замовы таксі Uber прыпыніў сваю працу ў Венгрыі. А ў красавіку гэтага года ў Італіі сэрвіс таксі Uber апынуўся па-за законам. Яго забараніў суд у Рыме, матывуючы сваё рашэнне тым, што легальныя службы таксі пастаянна сутыкаюцца з праблемамі нядобрасумленнай канкурэнцыі.
У верасні ў сталіцы Брытаніі — Лондане — мясцовы транспартны аддзел адмовіўся працягваць ліцэнзію для сэрвісу таксі Uber.
Паводле tsn.ua