Туркменістан. Бердымухамедаў стаў Рэмба

Ролік, што выяўляе туркменскага прэзідэнта  ледзь не галоўным героем баевіка, выклікаў захапленне сярод крытыкаў Пуціна.

maxresdefault_24.jpg

Туркменскі кіраўнік да ўсіх сваіх шматлікіх талентаў (паэт, музыка, літаратар) дадаў яшчэ і талент спецназаўца.

Днямі ў эфіры дзяржаўнага туркменскага тэлеканала паказалі, як Гурбангулы Бердымухамедаў, экіпіяваны як сапраўдны спецназавец, праводзіць своеасаблівы «курс маладога байца» для прадстаўнікоў сілавых структур.

 Як сказаў дыктар, урок «армейскага лікбезу» ад першай асобы краіны адбыўся падчас ваенных вучэнняў пад Ашхабадам. Прэзідэнт асабіста прадэманстраваў кіраўнікам сілавых ведамстваў, як трэба ўжываць зброю розных тыпаў, трапна страляць, і нават кідаць нажы ў ворага. Генералы, пабачыўшы такі ўзровень вайсковага мастацтва, не паспявалі пляскаць у ладкі. 

Цікава, што ролік, які, хутчэй, нагадвае трэйлер фільма пра прыгоды Рэмба, выклікаў захапленне сярод крытыкаў Пуціна. Яны спадзяюцца, што Бердымухамедаў, які знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме, рана ці позна кіне выклік кіраўніку Расіі.


Паводле туркменскай прэсы