Туркменістан. Эстафетная палачка — справа кіраўніцтва

Туркмены, што працуюць у бюджэтных арганізацыях, баючыся страціць працу, лічаць за лепшае не спрачацца з  кіраўніцтвам і вымушаны здаваць грошы на ровары.

Эстафетная палачка, зацверджаная Гурбангулы Бердымухамедаўвым. Фота azathabar.com

Эстафетная палачка, зацверджаная Гурбангулы Бердымухамедаўвым. Фота azathabar.com


Кіраўнік Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў падчас пасяджэння Кабінета міністраў разгледзеў важнае пытанне — як павінна выглядаць эстафетная палачка для лёгкаатлетычнага кросу, які прысвечаны праекту «Шаўковы шлях».

Намеснік прэм’ера прапанаваў на разгляд гаранта некалькі варыянтаў. Адзін з іх Бердымухамедаў зацвердзіў. Ён таксама даў каштоўныя ўказанні наконт правядзення забегу.

Навіна, напэўна, парадавала простых туркменаў, паколькі тэма марафона іх ніяк не тычыцца.

Гэтага не скажаш пра веламарафон. У гэтым годзе кожнае дзяржпрадпрыемства Туркменістана накіруе для ўдзелу ў масавым велапрабегу ад 3 да 6 чалавек, якія павінны за свой кошт набыць ровары. Дзяржслужбоўцы, баючыся страціць працу, лічаць за лепшае не спрачацца з  кіраўніцтвам і вымушаны здаваць грошы на ровары.

Як кажа адзін з супрацоўнікаў туркменскай дзяржустановы: «Нам сказалі, што гэта міжнароднае мерапрыемства, радуйцеся, што вам пашанцавала ў ім удзельнічаць».

Паводле туркменскай прэсы