Туркменскі досвед: як вешаць прэзідэнта?

У Туркменістане распрацаваны новы стандарт вывешвання партрэта прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава ў кабінетах кіраўнікоў усіх рангаў.

c747d708_af8c_4bb9_ab82_3fa809a40d91_cx0_cy6_cw0_w1200_r1.jpg


Фонам для партрэта гаранта павінен служыць чырвоны дыван з дадаткам нітак з белай воўны, з адмысловым арнаментам і памерам не менш 2,20 х 1,5 метра. На сярэдзіну дывана змяшчаецца рамка з металу або гіпсу, пафарбаваныя ў залацісты колер. У яе ўстаўляецца партрэт прэзідэнта. Усім кіраўнікам у рэгіёнах краіны загадалі набыць і павесіць дываны і партрэты ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі. Падчас анлайн-канферэнцый кіраўнікі павінны выступаць на гэтым фоне, падкрэсліваецца ў цыркуляры.
Застаецца дадаць, што за апошнія пару гадоў у дзяржаўных установах ужо масава мянялі партрэты туркменскага лідара. Гэта адбылося з-за таго, што кіраўнік дзяржавы рэзка змяніў імідж: прыкладна са жніўня 2018 года ён пачаў з’яўляцца на публіцы з пасівелымі валасамі. У шэрагу рэгіёнаў бюджэтнікаў абавязалі аплаціць замену партрэтаў Бердымухамедава.
Паводле туркменскай прэсы