Туркменія. Антэны пад забаронай
У Ашхабадзе пачаўся масавы дэмантаж прыватных спадарожнікавых антэн, усталяваных на жылых дамах.
Пытаннем прыватных спадарожнікавых антэн прэзідэнт рэспублікі Гурбангулы Бердымухамедаў заклапаціўся яшчэ ў 2007 годзе, аднак да справы рукі дайшлі толькі зараз.
На думку шэрагу экспертаў, спроба барацьбы са спадарожнікавымі талеркамі здзейсненая ў чаканні прэзідэнцкіх выбараў 2017 года, каб забяспечыць поўны кантроль над інфармацыяй.
Акрамя таго, у 2017 годзе ў Ашхабадзе пройдуць Пятыя Азіяцкія гульні баявых мастацтваў, і, верагодна, улады хочуць заблакаваць любую магчымасць уцечкі інфармацыі, калі на Гульнях адбудуцца непрыемныя інцыдэнты.
Паводле туркменкай прэсы