Творы ўнікальнай качкі-мастачкі з Адэсы прадаюцца ад 100 долараў

У Адэсе жыве качка-мастачка, якая піша незвычайныя карціны. Малюнкі, створаныя лапкамі качкі, гаспадыня прадае за 100 долараў. За графіку, якую качка "малюе" акварэллю, ахвочыя выкладваюць ад 400 грыўняў.



384766410.jpg

U.T.C.A. Popekinsky "малюе" на палотнах і адзенні.

Акрамя таго, гаспадыня творчай птушкі — Аніры — друкуе невялікія паштоўкі па 15 грыўняў.

Качку назвалі U.T.C.A. Popekinsky, што расшыфроўваецца як Unique talented creative artist (Унікальны таленавіты крэатыўны мастак). Такое імя можа пасаваць і качцы, і качару, паколькі цяпер гаспадыня не ведае полу свайго гадаванца, піша 048.ua.

Крэатыўная ідэя навучыць маляваць качку ўзнікла ў дызайнера Аніры пасля наведвання выставы вядомай мастачкі. "Так нават качка змагла б маляваць!" — заявіла тады Аніры і купіла качаняці.

Пакуль птушка асвойвае тэхніку малявання на тканіне. U.T.C.A. размалёўвае эка-сумкі, футболкі і майкі. У бліжэйшых планах дызайнера — праводзіць трэнінгі для дзяцей і дарослых па інтуітыўнаму маляванню з качкай, паколькі птушка, на думку гаспадыні, выказвае несвядомае.

"А яшчэ кожны ў гэтых адбітках бачыць нешта індывідуальнае, як на занятках з псіхолагам, калі паказваюць абстрактныя карцінкі. Вось мы і збіраемся для дзетак і іх бацькоў правесці такія майстар-класы па інтуітыўным маляванні", — падзялілася планамі Аніры.

Пакуль гаспадыня вядзе відэаблог "Качыныя гісторыі", у якім распавядае пра жыццё і творчасць сваёй птушкі.

tsn.ua