У 2014 годзе пад Ілавайскам загінула больш за 200 расійскіх вайскоўцаў
Падчас баёў у раёне Ілавайска (Данецкая вобл.) у 2014 годзе загінула больш за 200 ваеннаслужачых Расійскай Федэрацыі, паведамляюць у Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.

Илюстрацыйнае фота: Руская служба Бі-бі-сі
«Калі браць Ілавайск і баі вакол Ілавайска, хачу сказаць, што тая колькасць — 200 загінулых ваеннаслужачых рэгулярных Узброеных сіл Расіі — пацвярджалася нашай дзейнасцю, і да гэтага часу пацвярджаецца», — сказаў начальнік упраўлення грамадзянска-ваеннага супрацоўніцтва ВСУ Аляксей Наздрачоў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Кіеве.
«У цэлым, калі казаць за ўвесь перыяд баёў лета 2014-га да канца 2014 года — гэта каля 1700 загінуўшых ваеннаслужачых Расійскай Федэрацыі», — дадаў ён.
Паводле даведкі, якую далі журналістам на прэс-канферэнцыі ў Генштабе ВСУ, падчас падзей пад Ілавайскам у жніўні 2014 года больш за 300 ваеннаслужачых РФ атрымалі раненні.
interfax.com.ua