У Афрыцы піраты атакавалі судна з расійцамі

Піраты напалі на карабель з расійскім экіпажам ля берагу Беніну ў Гвінейскім заліве.

pirates.jpg


У ноч на 2 студеня на кантэйнеравоз MSC MANDY, які ходзіць пад сцягам Панамы, уварваліся ад сямі да дзевяці чалавек, узброеных аўтаматамі Калашнікава, нажамі і мачетэ. Яны абрабавалі экіпаж, пасля чаго скралі шасцёх чалавек. Сцвярджаецца, што ўсе скрадзеныя — грамдазяне Расіі. Астатнія маракі не пацярпелі.
У расійскай амбасадзе ў Беніне паведамілі, што правяраюць грамадзянства скрадзеных маракоў. Крыніца навіны паведамляе, што экіпаж складаўся з 23 расейцаў і аднаго ўкраінца.
Зараз атакаванае судна знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Нігерыі.
Паводле meduza.io