СМІ: Брытанія высветліла ўсе дэталі атручвання Скрыпалёў — след вядзе да Пуціна

Брытанцы ўпэўненыя, што яны высветлілі "ўсё, што варта ведаць", пра замах на былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, у тым ліку сляды, што вядуць наўпрост да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша «The Telegraph».

Фота www.unian.net/

Фота www.unian.net/

У Вялікабрытаніі была выкрытая сетка агентаў расійскай выведкі, што стаяць за нападам у Солсберы, піша “The Telegraph” са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе.

"Пагроза, што зыходзіла з ГРУ, якое здзейсніла спробу забойства Скрыпаля ў сакавіку мінулага года, была рэзка скарочаная ў выніку контртэрарыстычнага расследавання, падчас якога былі выяўленыя агенты, якія здзейснілі напад", — піша выданне.

Некаторыя крыніцы паведамілі: падрабязнасці змовы добра вядомыя, у тым ліку ланцужок кіраўнікоў, што вядзе да Пуціна, які даў зялёнае святло на выкарыстанне хімічнай зброі на брытанскай зямлі.

"Мы ўпэўненыя, што ведаем усё, што нам трэба ведаць пра Солсберы", — сказала крыніца “The Telegraph”, і дадала: "ГРУ спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб вярнуць сабе пункты апоры ў Вялікабрытаніі".

Аперацыі ГРУ часткова былі раскрытыя з-за іх жа грубых памылак, такіх, як прадастаўленне агентам пашпартоў з паслядоўнымі нумарамі.

У выніку Вялікабрытанія і яе саюзнікі змаглі сабраць і абмяняцца інфармацыяй пра большасць афіцэраў ГРУ, якія калі-небудзь выязджалі за мяжу РФ для сакрэтных аперацый.

telemmglpict000184233052_trans_nvbqzqnjv4bq5nmzpkjzcwnbx4gyvbjoeqelxd37tvjx31acp3dxjb4.jpeg



Масавая высылка шпіёнаў з расійскіх амбасадаў у Еўропе і ЗША таксама адыграла велізарную ролю ў падрыве расійскай разведвальнай сеткі за мяжой.

Вялікабрытанія выслала 23 расійскія дыпламаты, а ЗША — яшчэ 60 у адказ на атручэнне Сяргея і Юліі Скрыпалёў.

Брытанскія чыноўнікі цяпер упэўненыя, што амаль усе 23 дыпламаты былі агентамі ГРУ і СВР (Службы знешняй выведкі). Па словах крыніц выдання ва ўрадзе, высылка цалкам пазбавіла Расію магчымасці шпіёніць за дзеяннямі Вялікабрытаніі.



У той жа час, піша выданне, Лондан асцерагаецца, што Расія стварае новую шпіёнскую сетку ў Брытаніі, на гэты раз пры ўдзеле Службы знешняй выведкі (СВР). "Мы асцерагаемся таго, што мы не ведаем пра СВР, у параўнанні з усім тым, што мы ведаем пра ГРУ", — заявіла выданню адзін з урадавых крыніц. Па словах другога суразмоўцы, "калі Масква цяпер вылучае больш рэсурсаў для СВР і дае больш свабоды для працы ў Брытаніі, — а гэта, як мы лічым, адбываецца, — то гэта выклікае значна большы неспакой, паколькі СВР з'яўляюцца больш прафесійным падраздзяленнем".

Паводле www.pravda.com.ua, www.unian.net