У Арменіі затрыманы лідар пратэставага руху Нікол Пашыньян, паліцыя пачала разгон пратэстоўцаў
Некалькі хвілінаў таму ў ходзе пратэставага шэсця ў ерэванскай суполцы Эрэбуні быў затрыманы лідар апазіцыйнага руху Нікол Пашыньян. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
У цяперашні час паліцыя з ужываннем сілы затрымлівае ўдзельнікаў руху.
Напярэдадні 22 красавіка прайшлі перамовы прэм’ер-міністра Армэніі Сержа Саргсьяна з Ніколам Пашыньянам, але Саргсьян заявіў, што прапановы абмеркаваць ягоную адстаўку з'яўляюцца «шантажом дзяржавы» і пакінуў перамовы.
Пасля сустрэчы лідар апазіцыі заклікаў грамадзян з падвоеным размахам працягнуць акцыі пратэсту.
Акцыі пратэсту ў Армэніі працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Галоўнай іх мэтай, як заяўляе апазіцыя, звяржэнне ўлады Сержа Саргсьяна і Рэспубліканскай партыі, якая кіруе ў Арменіі на працягу многіх гадоў. Пратэстоўцы абвінавачваюць Саргсьяна ў тым, што ён ня выканаў свайго абяцання — не прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра пасля заканчэння свайго другога пяцігадовага тэрміну на пасадзе прэзідэнта.
У суботу ў Арменіі былі затрыманыя каля 70 удзельнікаў акцыяў пратэсту. Ранейшыя дні пратэстаў адзначыліся блакаваннем вуліцаў і ўрадавых будынкаў, сутычкамі паліцыі з пратэстоўцамі. У тыя дні былі затрыманыя ня менш за 123 чалавекі, на прынамсі 85 чалавек распачалі адміністрацыйныя справы. 17 красавіка лідар пратэсту Нікол Пашыньян абвясціў пра рэвалюцыю і «татальнае непадпарадкаванне».