У Аўстраліі пацярпелым ад пажараў жывёлам зрабілі «дождж з морквы»

Аўстралійская нацыянальная служба паркаў і дзікай прыроды арганізавала дастаўку ежы для жывёл, якія жывуць у цяжкадаступных месцах і зонах, пацярпелых ад маштабных лясных пажараў.

tjournal.ru

tjournal.ru

Агонь знішчыў іх звыклую ежу, таму ўлады Аўстраліі вырашылі накарміць жывёл з паветра. Для гэтага на верталёты пагрузілі тысячы кілаграмаў прадуктаў харчавання, у асноўным — моркву і батат. Аўстралійскія службы проста скідалі прадукты з вышыні на зямлю.
Міністр навакольнага асяроддзя штата Новы Уэльс (ён больш за ўсё пацярпеў ад пажараў) празваў акцыю «Аперацыя скалісты кенгуру», у гонар жывёл, якія першымі атрымалі дастаўку харчавання.

tjournal.ru

tjournal.ru

У сацсетках ацанілі намаганні аўстралійскіх службаў, але ў той жа час паспадзяваліся, што «дождж з морквы» не нанясе жывёлам калецтваў.
tjournal.ru