У Батсване масава гінуць сланы
У Батсване за два месяц заолагі зарэгістравалі рост смяротнасці сланоў. Гаворка ідзе пра гібель больш за сотні жывёл.

Гэтыя паказчыкі, якія некаторыя спецыялісты ўжо паспелі назваць катастрафічнымі, выклікаюць трывогу ў тым ліку і ва ўладаў гэтай афрыканскай дзяржавы. Яны кажуць, што асноўная прычына — кліматычная.
Каардынатар нацыянальнай праграмы аховы сланоў Батсваны Цінаапі Мадзіры мяркуе, што «падобныя прыродныя з'явы, накшталт моцнай засухі, будуць пачашчацца, і гэта ў першую чаргу паўплывае на памяншэнне папуляцыі сланоў».
Засуха практычна цалкам знішчыла зялёнае покрыва пашы, дзе сланы прывыклі знаходзіць сабе ежу, у выніку спёкі моцна змялела рака і іншыя вадаёмы. Выжыць у гэтых умовах жывёлам, якім у дзень патрабуецца не менш за 3 цэнтнера травы і лісця і не менш за 100 літраў вады, практычна немагчыма.
Як паведамляе міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Батсваны, толькі на працягу аднаго тыдня тыдні яго супрацоўнікі зарэгістравалі больш 10 выпадкаў гібелі сланоў ў нацыянальным парку.
euronews.com