У Беластоку ўшанавалі загінулых беларускіх і ўкраінскіх барацьбітоў за свабоду
Акцыя адбылася насупраць Генконсульства Беларусі.

12 чэрвеня беларуская і ўкраінская дыяспары Беластока арганізавалі сумесную акцыю ўшанавання памяці загінулых беларускіх і ўкраінскіх барацьбітоў за свабоду.

На акцыі ўзгадалі імёны і прозвішчы беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за Вольную Беларусь, а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся са зброяй у руках супраць расейскай агрэсіі ў 2022 годзе на вайне ва Украіне.

Таксама падчас акцыі насупраць Генеральнага Консульства Рэспулікі Беларусь ў Беластоку беларусы павесілі вялікі банер “ГЕРОІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ!” з партрэтамі шасці беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўскага, якія загінулі на вайне.