У Германіі на выбарах у Еўрапарламент лідзіруюць кансерватары

Па выніках экзітполаў, кансерватыўны блок ХДС / ХСС атрымаў каля 30 працэнтаў галасоў на выбары ў Еўрапарламент у Германіі. На другім месцы — правыя папулісты з «Альтэрнатывы для Германіі», піша «Нямецкая хваля».

berlin_3.jpg

Усяго ў Еўрапарламент будуць выбраныя 720 еўрадэпутатаў з 27 краін Еўрасаюза. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць сёння, 9 чэрвеня, да 21.00.

Паводле даных экзітполаў, на выбарах у Еўрапарламент у Германіі атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны блок.

Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) падчас галасавання ў нядзелю, 9 чэрвеня, набралі 29,5% галасоў. Пра гэта паведамляе сацыялагічная служба Infratest Dimap пасля закрыцця выбарчых участкаў вечарам у нядзелю, 9 чэрвеня.

Такім чынам:

  • Блок ХДС / ХСС  — 29,5%

  • Другое месца — у правапапулісцкай «Альтэрнатывы для Германіі» (АдГ), якая атрымала, паводле даных экзітполаў, 16,5%.

  • Найбуйнейшая партыя кіроўнай у ФРГ кааліцыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) — набрала 14%.
  • Яе партнёр па кааліцыі «Саюз-90» / «Зялёныя» атрымаў 12% галасоў.
  • Трэцяя кіруючая партыя  — Свабодная дэмакратычная партыя — 5%.
  • За Саюз Сары Вагенкнехт (ССВ) прагаласавалі 5,5% выбаршчыкаў.
  • За Левую партыю  —  2,8%.

Паводле папярэдніх звестак, яўка на выбары склала 64%, што вышэй за вынік папярэдніх выбараў у 2019 годзе (61,4%).

«Альтэрнатыва для Германіі»  палепшыла вынік, «Зялёныя» страцілі галасы

Пры гэтым блок ХДС / ХСС у параўнанні з папярэднімі выбарамі 2019 года дадаў 0,6 працэнта, «зялёныя» страцілі 8,5 працэнта. АДГ палепшыла свой вынік на 5,5 працэнта.

У Германіі да выбараў былі дапушчаныя 35 партый. На думку назіральнікаў, для канцлера ФРГ Олафа Шольца і кааліцыйнага т.зв «святлафорнага» ўрада, у склад якога ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, Свабодная дэмакратычная партыя і «Саюз-90»/ «Зялёныя», еўрапейскія выбары могуць стаць праверкай настрояў нямецкіх выбаршчыкаў перад выбарамі ландтагаў у шэрагу ўсходніх зямель ФРГ у бягучым годзе, а таксама выбарамі ў бундэстаг, прызначанымі на 2025 год.