У Іране разблакавалі Telegram

У Іране знялі блакаванне з мэсенджера Telegram, паведамляе іранскае агенцтва IRNA са спасылкай на ўласныя крыніцы.

ekspert_blokirovka_telegram_v_ro_660x440.jpg

Telegram быў заблакаваны ў пачатку 2018 года ў сувязі са шматлікімі акцыямі пратэсту ў іранскіх гарадах. Улады падазравалі, што пратэстоўцы выкарыстоўваюць яго для каардынацыі дзеянняў.
Акрамя таго, у Іране быў заблакаваны і доступ да Instagram. Ці адноўлены ён цяпер, не ўдакладняецца.
Нагадаем, 28 снежня 2017 года ў Іране пачаліся масавыя акцыі пратэсту, звязаныя з эканамічнай сітуацыяй у краіне. Падчас сутыкненняў прынамсі 20 асобаў загінула, сотні былі арыштаваныя. Афіцыйны Тэгеран сцвярджаў, што пратэсты падтрымліваюцца з-за мяжы.
Паводле belsat.eu