У Італіі зачыняцца ўсе прадпрыемствы акрамя жыццёва важных
Мера будзе дзейнічаць да 3 красавіка.
Улады Італіі пашыраюць меры барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса SARS-CoV-2. Усім кампаніям і прадпрыемствам, чыя дзейнасць не з'яўляецца жыццёва важнай, неабходна прыпыніць працу, абвясціў старшыня Савета міністраў Джузэпэ Контэ у суботу, 21 сакавіка.
Мера будзе дзейнічаць да 3 красавіка. Чакаецца, што ўказ будзе апублікаваны 22 сакавіка і неадкладна ўступіць у сілу. Супермаркеты, аптэкі, паштовыя аддзяленні, банкі, а таксама грамадскі транспарт працягнуць працу, запэўніў італьянскі прэм'ер.
Італія ўжо выйшла на першае месца ў свеце па колькасці людзей, якія памерлі ад наступстваў заражэння каронавірусам. Па дадзеных міжнароднай групы валанцёраў Worldometers, небяспечны ўзбуджальнік ў краіне выяўлены ў 53 тысяч чалавек, больш за 4800 хворых памерлі, 6000 ачунялі. З 10 сакавіка па ўсёй Італіі абмежаваная свабода перамяшчэння. Школы і універсітэты закрытыя да 3 красавіка, адменены любыя дэманстрацыі. Гэтыя меры закранаюць звыш 60 млн чалавек.
tut.by