У Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі (фота)

Дзень Незалежнасці Беларусі адзначылі 27 ліпеня ў цэнтры Кіева.

img_20190727_180056_logo.jpg


На Майдане Незалежнасці быў разгорнуты 10-метровы бел-чырвона-белы сцяг, на якім кожны мог пакінуць свае пажаданні беларусам.


Алег, арганізатар акцыі, актыўны ўдзельнік беларускай размоўнай суполкі ў Кіеве, распавёў «Новаму Часу»:
— Сам я беларус, але жыву ў Кіеве ўжо больш за пяць з паловай гадоў. Сёння, 27 ліпеня, Дзень Незалежнасці Беларусі. Раней гэты дзень з 1991 па 1995 год святкаваўся і ў Беларусі, пакуль Лукашэнка сваім рэферэндумам яго не адмяніў. Чаму менавіта сёння мы ладзім сваю акцыю на падтрымку Беларусі? Усе ведаюць, якая пагроза існуе зараз для Беларусі з боку Расіі. Беларусь можа наогул у хуткім часе знікнуць з мапы Еўропы як незалежная краіна.Таксама гэта пагроза і для братоў з Украіны, бо новы вялікі фронт ствараецца з Поўначы. Акцыя ў Кіеве на плошчы Незалежнасці каля Стэлы — перш за ўсё, спосаб падтрымаць беларусаў маральна. На разгорнутым вялікім 10-метровы бел-чырвона-белым сцягу любы жадаючы можа пакінуць пажаданні беларусам, якія цяпер у жорсткіх умовах абараняюць свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, выходзячы на акцыі пратэсту.

img_20190727_180013_logo.jpg


Пасля акцыі сцяг з пажаданнямі будзе перададзены дэлегацыям беларускага патрыятычнага руху на форуме "Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку баптыстаў", які пройдзе ў Чарнігаве 17-18 жніўня.