У Кіеве згарэў намёт пратэстоўцаў
У Марыінскім парку каля Вярхоўнай Рады згарэў намёт прыхільнікаў «Руху новых сіл» Міхаіла Саакашвілі. Пра гэта паведаміла паліцыя Кіева.
«У 9:40 праваахоўнікі заўважылі задымленне ў намётавым мястэчку каля Вярхоўнай Рады Украіны. І паліцыянты, і ратавальнікі, якія знаходзіліся на дзяжурстве, адразу кінуліся туды, а затым патушылі намёт, які гарэў», — перадае zaxid.net.
Пацярпелых у выніку пажару няма. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, узгаранне адбылося праз ўсталяваную ў намёце буржуйку.
Нагадаем, што з 17 кастрычніка каля Вярхоўнай Рады размешчаны намётавы гарадок партыі РНС. Спачатку мітынгучыя патрабавалі адмены дэпутацкай недатыкальнасці, стварэння антыкарупцыйнага суда і ўвядзення прапарцыйнай выбарчай сістэмы з адкрытымі спісамі. Два з трох патрабаванняў былі часткова выкананыя дэпутатамі Рады, а законапраект аб стварэнні антыкарупцыйнага суда ўсё яшчэ не гатовы.
Праз некаторы час у мітынгоўцаў з'явілася чацвёртае патрабаванне — закон аб імпічменце.