У Кітаі ўводзяць 20-дзённы адпачынак па даглядзе за бацькамі

Улады кітайскай правінцыі Хэнань дадуць работнікам, якія з'яўляюцца адзінымі дзецьмі ў сям'і, 20-дзённы аплатны адпачынак для дагляду за пажылых бацькамі.

khutorskoy.ru_100_3837.jpg


Ілюстрацыйнае фота
Гэтая мера ўводзіцца ў якасці своеасаблівай кампенсацыі за палітыку "адна сям'я — адно дзіця", якая праводзілася ў Кітаі больш за 30 гадоў з мэтай стрымаць рост насельніцтва.
Улады правінцыі Хэнань маюць намер даваць дадатковыя адпачынкі тым работнікам, чые бацькі старэйшыя за 60 гадоў і знаходзяцца ў шпіталях.
Палітыка "адна сям'я — адно дзіця" была ўведзена ў Кітаі ў канцы 1970-х гадоў і канчаткова адменена толькі ў канцы мінулага года.
Прычынай адмены стала як незадаволенасць саміх кітайскіх грамадзян, так і імклівыя тэмпы старэння насельніцтва краіны.
Па некаторых дадзеных, да 2050 года больш за чвэрць жыхароў Кітая будзе старэйшыя за 65 гадоў.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі