У Кітаі заблакавалі мэсэнджар WhatsApp

Улады Кітая заблакавалі доступ да мэсэнджара WhatsApp, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на газету The New York Times.

whatsapp_2609.jpg

Праблемы з праграмай пачаліся ў кітайскіх карыстальнікаў у нядзелю, 24 верасня. У некаторых карыстальнікаў яшчэ захоўваецца магчымасць адпраўляць тэкставыя паведамленні.
Эксперты мяркуюць, што кітайскія ўлады распрацавалі спецыяльнае праграмнае абсталяванне, якое здолела справіцца з тэхналогіяй шыфравання даных, якую выкарыстоўвае мэсэнджар WhatsApp.
Дарэчы, WhatsApp належыць кампаніі Facebook, якая валодае аднайменнай сацсеткай. Доступ да сацсеткі ў Кітаі заблакаваны яшчэ з 2009 года.
euroradio.fm