У Латвіі забаранілі навучанне на рускай мове ў вну

Прэзідэнт Латвіі падпісаў закон, які забараняе навучанне на рускай мове ў прыватных ВНУ. Вывучэнне латышскага стане абавязковым для ўсіх, хто вучыцца даўжэй паўгода.

504d9b06054bb.jpg

Прэзідэнт Латвіі Райманд Вейоніс зацвердзіў папраўкі да закона аб вышэйшых навучальных установах, згодна з якімі забараняецца выкладанне на рускай мове ў прыватных вну. Пра гэта ў сераду, 4 ліпеня, паведамляецца ў афіцыйным весніку Латвіі Latvijas Vestnesis, піша korrespondent.net.
Парламент краіны прыняў законапраект 21 чэрвеня. Міністэрства адукацыі і навукі прапанавала дазволіць вну і каледжам, што рэалізуюць праграмы навучання на мове, якая не адпавядае ўмовам закона аб вну, працягнуць іх рэалізацыю да заканчэння тэрміну акрэдытацыі гэтых праграм. Аднак пасля 1 студзеня 2019 года прыём студэнтаў на такія праграмы не будзе дазволены.
Навучанне ў вну па-ранейшаму можна будзе весці на адной з моваў ЕС. У дзяржаўных вну Латвіі навучанне на мовах ЕС магчымае толькі ў асобных выпадках — для замежных студэнтаў і па праграмах, прадугледжаных дагаворамі аб міжнародным супрацоўніцтве. Пры гэтым замежныя студэнты абавязкова вывучаюць латышскую мову, калі вучоба працягваецца даўжэй за шэсцьі месяцаў.
Да гэтага часу закон аб вну рэгуляваў выкарыстанне моў толькі ў дзяржаўных установах, але, так як вышэйшая адукацыя з'яўляецца дэлегаванай дзяржавай функцыяй, такія ж змены неабходныя і ў прыватных вну, лічаць ініцыятары паправак.