З Латвіі са смакам: у Мiнску на адзін дзень адкрыецца pop-up рэстаран Klusums&Martell
Забраніраваць столік немагчыма — стаць госцем рэстарана змогуць толькі тыя, хто сапраўды жадае пакаштаваць Латвію.
Пазнаёміць беларусаў з гастранамічнай культурай Латвіі і прывезці ў Мінск адзін з яе лепшых рэстаранаў высокай кухні — ініцыятыва Латвійскага знешнеэканамічнага прадстаўніцтва пры Пасольстве Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, якую падтрымаў брэнд Martell.
Латвійскі рэстаран Klusums&Martell адкрыецца ў фармаце pop-up, што таксама вядомы як “ўсплываючае месца" і вельмі папулярны ў Еўропе. Pop-up — гэта спантаннасць: у зусім нечаканым месцы з'яўляецца рэстарацыя з аўтарскім меню ад вядомага шэф-кухара. Нягледзячы на андэграўндны фармат, стаць яго госцем мараць нават заўзятыя гурманы і знатакі мiшленаўскiх рэстаранаў.
Выязны латвійскі рэстаран адкрыецца ў Мінску ўпершыню і прапрацуе ўсяго адзін дзень — 13 ліпеня з 17.00. Лакацыю пакуль трымаюць у сакрэце.
Высокая кухня не сцерпіць мітусні. Яе каштоўнасць у атмасферы спакою і канцэнтрацыі на асобных смакавых акцэнтах. Таму слова "klusums" у назве pop-up рэстарана перакладаецца з латышскай як "цішыня".
«Знаёмства з культурай іншай краіны гэта заўсёды і знаёмства з нацыянальнай кухняй. У нейкім сэнсе нашым кухарам пашанцавала, таму што прырода Латвіі дае ім усё неабходнае, каб ствараць кулінарныя шэдэўры. Халоднае Балтыйскае мора забяспечвае рэстаратараў свежай рыбай, лясы — ягадамі і дзічынай. Разам з шэф-кухарам Сяргеем Шыпаравым мы ўключылі ў меню галоўныя далікатэсы латвійскай высокай кухні: вугра з возера Усмас, абляпіхавы крэм, салаку. Нават звычайны хлеб здзівіць гасцей кісла-салодкім адценнем. Мы ўдзячныя за падтрымку брэнду Martell, так блізкаму да нашай філасофіі — праслаўленні гастраноміі і густу для асалоды прыгажосцю жыцця. Удзел нашых партнёраў арганічна дапоўніць характар латвійскай гастранамічнай культуры», — распавёў Георгій Ваявода, кіраўнік Латвійскага знешнеэканамічнага прадстаўніцтва пры Пасольстве Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Куратарам pop-up рэстарана па-латвiйску Klusums&Martell стаў Сяргей Шыпараў, вядомы на радзіме як шэф-кухар рыбнага рэстарана Le Dome. Кожны дзень ён адкрывае гасцям новыя смакавыя спалучэнні, выкарыстоўваючы еўрапейскія кулінарныя тэхнікі.
«Асабістае знаёмства з Сяргеем Шыпаравым дае мне падставу заяўляць, што гэта адзін з самых апантаных шэфаў, з якім давялося працаваць. Ён доўгі час шліфаваў майстэрства ў зорных рэстаранах Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Нарвегіі. Яго стыль – новая балтыйская кухня, лаканічная, прасякнутая салёным марскім паветрам.Кожны раз, калі знаёмішся з нацыянальнай кухняй якой-небудзь краіны, робіш маленькае падарожжа. Быць госцем pop-up рэстарана па-латвiйску Klusums&Martell – гэта выдатная магчымасць крыху бліжэй пазнаёміцца з тым, як нашы суседзі пераасэнсавалі сваю нацыянальную кухню», — падзялілася кіруючы партнёр Prokopiev Catering Вольга Пракоп'ева.
Pop-up рэстаран Klusums&Martell разлічаны на 25 гасцей. На закрытую вячэру запросяць мiнчукоў, якія змогуць паказаць і растлумачыць, якая для іх Латвія на смак, і прымуць удзел у конкурсе.
Правілы:1. Зрабіць фотаздымак, на якім будуць адлюстраваны асаблівасці латвійскай кухні — ад нацыянальных прадуктаў да гатовых страў.2. Размясціць яе ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, Вконтакте)3. Дадаць хэштэг #вкуслатвии!
11 ліпеня ўсе працы ацэніць Сяргей Шыпараў. Пасля абвяшчэння вынікаў шэф-кухар асабіста запросіць аўтараў лепшых фотаздымкаў на сваю гала-вячэру. Арганізатары абяцаюць, што сюрпрызы на гэтым не скончацца, таму адкрыццё pop-up рэстарана па-латвiйску Klusums&Martell да канца захавае густ інтрыгі.
Ужыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю.
Паводле прэс-рэлізу