У міжнароднае расследаванне аб афшорах патрапілі 12 сусветных лідараў
Там згадваюцца здзелкі, да якіх датычныя Пётр Парашэнка, прэм'ер-міністры Ісландыі і Пакістана, Ільхам Аліеў і іншыя.

У міжнароднае расследаванне аб афшорах патрапілі 12 сусветных лідараў
У расследаванні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-следчых (ICIJ) аб афшорах, звязаных з панамскім рэгістратарам Mossack Fonseca, гаворыцца аб здзелках і афшорах 12 дзеючых і былых сусветных лідараў, 128 палітыкаў і афіцыйных асоб і 29 мільярдэраў са спісу самых багатых людзей Forbes.
У прыватнасці, там згадваюцца здзелкі, да якіх датычныя прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, кароль Саудаўскай Аравіі Салман, прэм'ер-міністры Ісландыі і Пакістана, сваякі старшыні КНР Сі Цзіньпіня і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.
Сярод іншых людзей, згаданых у расследаванні — футбаліст Ліанэль Месі, нябожчык бацька прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана Іен Кэмнран, чалец камітэта FIFA па этыцы Хуан Педра Даміяну.
У расследаванні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-следчых (ICIJ) прынялі ўдзел 380 журналістаў з 76 краін свету.