У Мюнхене памерла асабістая сакратарка Гебельса

Брунгільда Помзель была адным з апошніх людзей на Зямлі, хто асабіста ведаў галоўных нацысцкіх злачынцаў. Яна прапрацавала з Гебельсам каля трох гадоў.

19363462_403.jpg


Як паведамляе Нямецкая хваля, у Германіі на 107-м годзе жыцця памерла Брунгільда Помзель, былая асабістая сакратарка міністра народнай асветы і прапаганды «трэцяга рэйха» Ёзэфа Гебельса. Яе смерць у нядзелю, 29 студзеня, пацвердзіў агенцтву AP прадзюсер і рэжысёр Крысціян Крэнес, які зняў пра яе дакументальны фільм «Жыццё адной немкі». Паводле яго слоў, Помзель памерла ў пятніцу, 27 студзеня, у сваім доме ў Мюнхене. Яна была адной з апошніх, хто асабіста ведаў галоўных нацысцкіх злачынцаў.
Помзель стала асабістай сакратаркай Гебельса ў 1942 годзе і працавала ў яго да самага канца, калі кіраўнік нацысцкай прапаганды і яго жонка Марта атруцілі шэсць сваіх дзяцей, перш чым скончыць жыццё самагубствам 1 мая 1945 года. У інтэрв'ю, дадзеным нямецкай прэсе да свайго стагоддзя, у 2011 годзе, Помзель сказала: «Я ніколі не дарую Гебельсу за тое, што ён зрабіў з светам і за тое, што забіў сваіх нявінных дзяцей».
Неўзабаве пасля заканчэння вайны яна была арыштаваная і прысуджаная да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення больш за 20 гадоў прапрацавала ў тэлерадыёкампаніі ARD. Помзель ніколі не была замужам і не мела дзяцей.