У Парыжы падчас пратэстаў затрымалі 90 чалавек
У Францыі больш за 800 тысяч чалавек выйшлі на вулічныя пратэсты супраць запланаванай пенсійнай рэформы.
Падчас маштабнай
забастоўкі транспартнікаў у Парыжы 5 снежня былі затрыманыя 90 чалавек. Пра
гэта паведаміла мясцовая паліцыя ў Twitter.
"Падчас акцыі пратэсту паліцэйскія і жандары правялі 11 490 праверак, па выніках якіх 90 чалавек былі затрыманыя", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак МУС, на дэманстрацыю выйшлі 806 тысяч чалавек. Усеагульная канфедэрацыя працы ацаніла колькасць удзельнікаў у 1,5 мільёна чалавек.
Удзельнікі страйку выступаюць супраць задуманай урадам пенсійнай рэформы. Да транспартнікаў далучыліся энергетыкі, настаўнікі і работнікі бальніц.
З-за акцыі пратэсту ў Францыі спыніліся цягнікі, авіякампаніі скарачаюць колькасць рэйсаў.
Апошняя хваля пратэстаў у Францыі прайшла ў сярэдзіне верасня. Лекары, медсёстры і юрысты выказалі незадаволенасць запланаванай пенсійнай рэформай, якая, па іх словах, падвоіць падаткі.
Паводле korrespondent.net