Індыя. Дзённыя людзі і начныя

The Stateman — адно з вядучых выданняў Індыі — заклікала ўрад правесці незвычайную рэформу, у рамках якой індусаў прапануецца падзяліць на дзве катэгорыі: тых, хто працуе і вядзе актыўны лад жыцця днём, і тых, хто робіць гэта ноччу.

diwali_01.jpg


Паводле выдання, праца ўначы забяспечыць краіне беспрэцэдэнтны рост, паколькі дазволіць выкарыстаць усю інфраструктуру напоўніцу. Не кажучы ўжо пра тое, што гэта радыкальна скароціцца колькасць беспрацоўных. 

Акрамя таго, глабальнае пацяпленне так ці інакш зробіць немагчымай працу ў Індыі ў дзённы час, што прымусіць працаваць па начах. 

Праўда, аўтары ідэі не адказалі на важнае пытанне: хто будзе інвеставаць у праекты, якія будуць рэалізоўвацца ноччу? 

Зрэшты, саміх індусаў, мяркуючы па каментарах, трывожыць іншы момант. Многія баяцца, што дамы тых, хто будзе працаваць па начах, стануць лёгкай здабычай злодзеяў. На іх думку, без стварэння належнай сістэмы бяспекі жадаючых весці начны лад жыцця будзе няшмат.

Паводле брытанскай прэсы