У Польшчы супермаркеты абавязалі раздаваць непрададзеныя тавары бедным

Польскі Сейм прыняў новы закон, паводле якога крамы абавязаныя раздаваць прадукты харчавання, не прададзеныя пакупнікам, маламаёмасным слаям насельніцтва. Гэта могуць быць прадукты нетаварнага выгляду або тыя, у якіх сканчаецца, але ні ў якім разе не выйшаў тэрмін прыдатнасці.

this_is_rubbish_eu_food_pic_2.jpg

Новыя правілы ахопліваюць толькі вялікія крамы, плошча якіх перавышае 250 кв.метраў і прыбытак ад рэалізацыі прадуктаў складае не менш за палову прыбытку ад усіх астатніх тавараў.
Дробныя крамы будуць працаваць паводле гэтага правіла з 2021-га года. Займацца распаўсюджваннем гуманітарнай дапамогі будуць няўрадавыя арганізацыі, з якімі ўладальнікі крамаў будуць складаць адпаведны кантракт па перадачы прадуктаў.
Законам таксама прадугледжаны штраф для парушальнікаў новых правілаў. Усе супрацоўнікі магазінаў абавязаны праходзіць адукацыйныя і інфармацыйныя лекцыі, прысвечаныя навучанню рацыянальнага кіравання харчовымі прадуктамі.
Статыстыка кажа, што пасля ўступлення закона ў сілу, у краіне штогод будзе зэканомлена не менш за 100 тысяч тон ежы, тады як па падліках экспертаў каля 9-ці млн тон прадуктаў кожны год выкідваецца ў сметнікі.
«Гэты законапраект рыхтаваўся ўжо некалькі гадоў і нарэшце чарговае скліканне польскага парламента яго зацвердзіла. Мы разумеем, што наперадзе шмат працы і задач, але мы настроены вельмі аптымістычна. Галоўнае, мы дамагліся таго, што цяпер ежа будзе трапляць на стол тых, хто мае патрэбу, а не ў смеццевыя кантэйнеры», — пракаментавала віцэ-прэзідэнт Федэрацыі польскіх харчовых магазінаў.
Польшча, такім чынам, падхапіла вопыт, ужо пачаты ў Італіі, Бельгіі, Чэхіі і Францыі.
howmade.ru