Актывісты ўшанавалі памяць вязняў Бярозы-Картузскай

Палітычныя і грамадскія актывісты Бярозы і Мінску правялі ў Бярозе акцыю каля помніка палітычным вязням канцлагера ў Бярозе-Картузскай. Былі запаленыя знічы і ўскладзены вяночак з бал-чырвона-белай стужкай.



img_6749_833x400.jpg

Госці выступілі з прамовамі, святар праваслаўнай аўтакефальнай царквы айцец Вікенцій адслужыў малебен, бард Зміцер Захарэвіч выступіў з музычным нумарам.

Акцыя, пачатая кіраўніком Руху cалідарнасці “Разам” Вячаславам Сіўчыкам 10 гадоў таму, ладзіцца з тых часоў штогод, кажа сустаршыня руху Алена Талстая:

— Мэтай нашай акцыі было падкрэсліць, што Беларусь не павінна быць закладніцай у чужых войнах. Менавіта таму, што на нашай зямлі праходзілі войны ініцыяваныя Расіяй, а Расія — гэта заўсёды вайна. Нашая краіна цярпела ў міжваенны перыяд і падчас Другой сусветнай вайны, тое самае пагражае нам і сёння. Мы тут, каб нацыянальная памяць беларусаў жыла.

З 1934 па 1939 год у канцлагеры ўтрымліваліся не толькі крымінальнікі, а і палітычныя праціўнікі Рэспублікі Польшчы: камуністы, дзеячы беларускага, яўрэйскага і ўкраінскага нацыянальных рухаў ды польскія палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага.



https://www.racyja.com/hramadstva/aktyvisty-ushanavali-pamyats-vyaznyau-bya/