У Пуціна спыталі, ці забойца ён. Вось што ён адказаў (відэа)

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам даў інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.

511dbe7e2379a3ebf51f77074b151633.jpg

У ходзе размовы карэспандэнт NBC Кейра Сіманс спытаў у Уладзіміра Пуціна, ці «забойца» ён.

Пуцін у адказ на пытанне пра «забойцу» засмяяўся і сказаў: «Паслухайце, за час майго знаходжання на пасадзе я прывык да нападаў з усіх бакоў і з самых розных абласцей пад рознымі падставамі, прычынамі, нападам рознага калібра і жорсткасці, нічога з гэтага мяне не здзіўляе».

7ca12f358f021e53420ec4a606c2ae22.jpg

Вось якія эмоцыі былі на твары Пуціна ў момант, калі журналіст задаваў нязручнае пытанне

Журналіст NBC News пералічыў імёны вядомых людзей, забітых у Расеі за апошнія гады: Сяргея Магніцкага, Ганны Паліткоўскай, Барыса Нямцова, Міхаіла Лесіна.

«Мы знайшлі злачынцаў, якія здзейснілі гэтыя дзеянні, некаторыя з іх у турме, і мы гатовыя працягваць працу ў гэтым кірунку», — заявіў прэзідэнт Расеі.

Паводле belaruspartisan.by.