Беларусы Бельгіі пікетавалі штаб-кватэру НАТА
Пікетоўцы патрабавалі тэрмінова ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Беларусы Бельгіі зладзілі акцыю ля штаб кватэры NATO у Брусэлі, дзе сёння праходзіў 32 саміт з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Праз два дні Байдэн сустрэнецца з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным.
Пікетоўцы патрабавалі тэрмінова ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, спыніць яго падтрымку з боку Расіі ды вызваліць ўсіх палітвязняў.